Party: Вяртанне гурта “Правакацыя”
Main page > Бар "Граффити" > Вяртанне гурта “Правакацыя”
4 лістапада ў бар-клубе “Графіці” выступяць палыселыя і пасівелыя, але ўсё яшчэ поўныя сілаў класікі беларускага панку і гаражнага року – гурт “Правакацыя”.
Культавая скандальная каманда, росквіт якой прыйшоўся на ліхія 90-я і якая распалася ў 2001-м, зноў аб’ядналася праз 15 гадоў нябыту.
Аб’ядналася, каб даць у Менску толькі адзін, але незабывальны канцэрт.
Заснавальнік гурта, аўтар тэкстаў, вакаліст і нязьменны фронтмэн “Правакацыі” – вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, аўтар раманаў і эсэ, ляўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Але раманы, прэміі і рэпутацыя пакуль што адкладзеныя ўбок. 4 лістапада ў “Графіці” ён выйдзе на сцэну ў паўзабытай ужо іпастасі “правакатара” – і паспрабуе разам з музыкамі хаця б на адзін вечар вярнуць вольны, скандальны і злосны дух 90-х.
Свой стыль гурт называе “правакатыўным рокам”. 4 лістапада на сцэне “Графіці” прагучаць хіты 90-х (“Шэф у гістэрыцы”, “Квітней, мая Быдляндыя” і інш.), кавэры на The Stooges і зусім новыя песні.
Пачатак а 19.00.
Кошт білета – 5 рублёў.